Павел Севярынец на першым фота на волі
Палітык быў вызвалены разам з групай палітвязняў 13 снежня.
Фота Паўла апублікавалі яго родныя ў сацсетках. На здымке грамадскі дзеяч з добрай усмешкай, бачна схуднелы. Зараз палітвязень знаходзіцца ва Украіне, куды дэпартавалі больш за 100 вызваленых.
Нагадаем, што палітыка затрымалі 7 чэрвеня 2020-га пасля пікета па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў на мінскай Камароўцы.
25 мая 2021-га Паўла Севярынца асудзілі на 7 гадоў калоніі «за арганізацыю масавых беспарадкаў».
Читайте еще
Избранное