Павал Севярынец з жонкай Вольгай і сынам Францішкам пасля доўгай разлукі

Яшчэ адзін цуд на Каляды ў Вільні.

Фота: Барыс Гарэцкі

Беларускі палітык Павел Севярынец прабыў у няволі больш за пяць гадоў. Ён быў дэпартаваны з краіны ў трэцяй групе вызваленых, вывезеных 13 снежня ва Украіну, а праз некалькі дзён – у Польшчу і Літву.

Напярэдадні Павел уз'яднаўся ў Вільні са сваёй жонкай Вольгай і сынам Францішкам, якія прыехалі да яго з Беларусі.