«Кандыдаты пратэсту» правялі акцыю перад ЦВК: «Welcome to hell»
Прыхільнікі Міколы Статкевіча і «Народнай грамады», якія зьбіраліся вылучацца як «кандыдаты пратэсту» на прэзыдэнцкіх выбарах, правялі кароткую акцыю перад уваходам у Палату прадстаўнікоў і Цэнтральную выбарчую камісію, паведамляе Радыё Свабода.
Акцыя прыхільнікаў Міколы Статкевіча каля ЦВК у Менску. Фоты Уладзь Грыдзін
Прысутныя трымалі плякат з надпісам на ангельскай мове, які перакладаецца як «Вітаем у пекле», а на майках і значках некаторых быў расейскамоўны надпіс «Убывай» з умляўтам над літарай Б.
Адзначым, сёння ЦВК адмовіў у рэгістрацыі 8 ініцыятыўным групам «кандыдатаў пратэсту» Статкевіча.
Мiкалай Статкевіч адрэагаваў на адмову ЦВК заявіў Свабодзе, што будзе вылучаць іншых кандыдатаў — створыць невялікія групы з «жалезабэтонных партыйцаў».
— Безумоўна, улада «зацаніла» гэты наш прыём. Нідзе ў законах не напісана, што ЦВК павінна правяраць сьпісы ініцыятыўных груп, а цяпер яны абзвоньваюць людзей. Хоць я ўпэўнены, што неабходная колькасьць людзей пацьвердзіла свой удзел.
Мы сутыкнуліся з тым, што спадарыня Ярмошына ўжо пачала лічыць галасы па-свойму, хоць раней гэта рабілася пасьля галасаваньня.
Читайте еще
Избранное