Выборы-2020

«Кандыдаты пратэсту» правялі акцыю перад ЦВК: «Welcome to hell»

Прыхільнікі Міколы Статкевіча і «Народнай грамады», якія зьбіраліся вылучацца як «кандыдаты пратэсту» на прэзыдэнцкіх выбарах, правялі кароткую акцыю перад уваходам у Палату прадстаўнікоў і Цэнтральную выбарчую камісію, паведамляе Радыё Свабода.

Акцыя прыхільнікаў Міколы Статкевіча каля ЦВК у Менску. Фоты Уладзь Грыдзін

Прысутныя трымалі плякат з надпісам на ангельскай мове, які перакладаецца як «Вітаем у пекле», а на майках і значках некаторых быў расейскамоўны надпіс «Убывай» з умляўтам над літарай Б.

Адзначым, сёння ЦВК адмовіў у рэгістрацыі 8 ініцыятыўным групам «кандыдатаў пратэсту» Статкевіча.

Мiкалай Статкевіч адрэагаваў на адмову ЦВК заявіў Свабодзе, што будзе вылучаць іншых кандыдатаў — створыць невялікія групы з «жалезабэтонных партыйцаў».

— Безумоўна, улада «зацаніла» гэты наш прыём. Нідзе ў законах не напісана, што ЦВК павінна правяраць сьпісы ініцыятыўных груп, а цяпер яны абзвоньваюць людзей. Хоць я ўпэўнены, што неабходная колькасьць людзей пацьвердзіла свой удзел.

Мы сутыкнуліся з тым, што спадарыня Ярмошына ўжо пачала лічыць галасы па-свойму, хоць раней гэта рабілася пасьля галасаваньня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(28)