Гэта мог быць Навагрудак, гэта магло быць Заслаўе

Фотавандроўка па літоўскіх Троках, дзе даводзіцца бавіць час беларусам, якія не могуць вярнуцца на радзіму.

Да Трокаў усяго паўгадзіны прыгарадным цягніком ад Вільні. На колькі хвілін менш, чым гарадской электрычкай ад Мінска Пасажырскага да Заслаўя, з ягонымі гарадзішчамі і старажытнай царквой.

Сёння многія беларусы, якія вымушана апынуліся ў Літве, едуць на выходныя ў Трокі, да знакамітага замка. Падобнага, дарэчы, да навагрудскага. Тут, у Троках, можна пабачыць, якім бы мог стаць замак у Навагрудку. А за адно прайсціся па вуліцах, якія месцамі моцна нагадваюць навагрудскія.

Помнік князю Вітаўту, які ў свой час быў валадаром Троцкага княства. Падобны помнік літоўцы ў пачатку 1990-х падарылі беларускай Гародні, ён усталяваны паміж Старым і Новым замкамі
Вуліцы Трокаў нагадваюць вуліцы беларускіх гарадоў і мястэчак, у тым ліку навагрудскія
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі падобны на навагрудскі Фарны касцёл

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(17)