Фотафакт. Выстава ў Брусэлі, прысвечаная беларускім палітзняволеным праваабаронцам

Выставу «Нязломныя» адкрылі побач з будынкам Еўрапарламента.

Яна прысвечаная зняволеным праваабаронцам «Вясны» — Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку. 

Выставу адкрылі старшыня Дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўская, лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская і Марына Кастылянчанка з праваабарончага цэнтра «Вясна».

На адкрыцці выставы «Вольны хор» выканаў «Разбуры турмы муры».

Партрэты зробленыя з металічных прутоў

Інсталяцыі застануцца ў Бруселі да 20 снежня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)