Общество

Чарга на польскай мяжы б'е рэкорды — можа заняць шэсць сутак

Чэргі на адзіным працуючым пасажырскім пункце пропуску ў Брэсце працягваюць расці. Ужо больш за 2000 аўто спрабуюць выехаць у Польшчу з Беларусі.

Па стане на 12 гадзін 6 студзеня на мяжы стаялі 2200 легкавых аўтамабіляў і 90 аўтобусаў. Па стане на 14 гадзін 5 студзеня, выезду з Беларусі ў Польшчу чакалі больш за 1800 легкавых аўто і 65 аўтобусаў. То-бок дадаліся 400 аўто і два дзясяткі аўтобусаў, падлічыла Наша Ніва.

Паводле інфармацыі з памежных чатаў, у суткі граніцу праходзіць каля 350-400 машын. З такім тэмпам людзям можа давесціся стаяць у чарзе каля шасці сутак.

Чаканне аўтобуса на мяжы даходзіць да паўтары сутак. «Мінсктранс» паведамляе, што аўтобусы прыбываюць у Варшаву і адпраўляюцца з яе з істотным спазненнем.

Пасля таго як Літва і Латвія забаранілі ўезд машын на беларускіх нумарах, Польшча засталася адзінай краінай, дзе дазволены ўезд такіх аўто. Прычым на беларуска — польскай мяжы працуе ўсяго адзін пункт пропуску для легкавых аўтамабіляў — Брэст-Тарэспаль.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.3(6)