«Белгазпрамбанк» паказаў «Багіню кахання» ў дзеянні
«Белгазпрамбанк» прэзентаваў творы беларускіх мастакоў, якія набыў у 2019 годзе.
Старшыня праўлення «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка падчас імпрэзы заявіў, што на працягу стагоддзяў беларуская школа жывапісу трымае ўзровень, якім мы можам ганарыцца. Банк, якому сёлета спаўняецца 30 год, асаблівую ўвагу надае тым мастакам, якіх лічыць незаслужана забытымі або недастаткова прадстаўленымі на Бацькаўшчыне.
Гэтым разам у Беларусь атрымалася вярнуць 6 імён: Гіяцынт Альхімовіч, Анатоль Каплан, Бенджамін Копман, Мікалай Цыкоўскі, Петр Сергіевіч ды Януарый Сухадольскі. Пабачыць іх карціны можна ў галерэі «Арт-Беларусь» (Мінск, Казлова, 3).
Ад 1 да 2 мільёнаў даляраў
штогод выдаткоўвае «Белгазпрамбанк» на вяртанне ў Беларусь твораў нашых мастакоў.
Галоўнай навінкай карпаратыўнай калекцыі банку спецыялісты лічаць «Багіню кахання Мілду». За яе наш суайчыннік Казімір Альхімовіч атрымаў залаты медаль на выставе ў Берліне яшчэ ў 1891 годзе.
Мілду ў свой час параўноўвалі з Афрадытай і Венерай. «Салідарнасць» пацікавілася ў куратара калекцыі Аляксандра Зіменка, што сімвалізуе мужчына пад нагамі багіні.
– Ён, напэўна атрымаў столькі кахання, што гэта яго перабольшвае, – пажартаваў эксперт. – Насамрэч гэты рамантычны вобраз не звязаны з дакладнай гісторыяй, якую можна распавесці. Аднак я ўпэўнены, што гэта была спроба паказаць Мілду не проста статычна, а ў дзеянні.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное